+375 29 704-05-10

+375 17 207-30-38

+375 44 700-94-10

+375 17 207-30-74

Тавараў: 0

Вяртанне

Для адмовы ад замовы і вяртання аплаты, rліенту неабходна звязацца з мэнэджарам па кантактных тэлефонах, напісаных на галоўнай старонцы сайта (http://www.belkrama.by).
У гэтым выпадку грашовыя сродкі будуць вернутыя ў поўным аб'ёме, і толькі на тую карту, з якой была праведзена аплата замовы.

ПРАВА СПАЖЫЎЦА НА АБМЕН І ВЯРТАННЕ ТАВАРУ НАЛЕЖНАЙ ЯКАСЦІ

  • Спажывец мае права на працягу 14 дзён з моманту перадачы яму нехарчовага тавару ў месцы набыцця вярнуць тавар належнай якасці ці абмяняць яго на аналагічны тавар іншага памера, формы, габарыту, фасону, расфарбоўкі або камплектацыі, зрабіўшы ў выпадку розніцы ў кошце неабходны пераразлік з прадаўцом.
  • Патрабаванне спажыўца аб абмене або вяртанні тавару падлягае задавальненню, калі тавар не быў ва ўжыванні, захаваны яго спажывецкія ўласцівасці і маюцца доказы набыцця яго ў дадзенага прадаўца.
  • Пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць абмену і вяртанню, зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
  • Максімальны тэрмін для задавальнення такога патрабавання не можа перавышаць сямі дзён.
    (арт. 28. Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2002 № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў»)

ЗАМЕНА ТАВАРУ НЕНАЛЕЖНАЙ ЯКАСЦІ

  • У выпадку выяўлення спажыўцом недахопаў тавару i прад'яўлення патрабавання аб замене такога тавару прадавец абавязаны замяніць такі тавар на працягу чатырнаццаці дзён з дня прад'яўлення ўказанага патрабавання.
  • Пры адсутнасці ў прадаўца неабходнага для замены тавару на дзень прад'яўлення спажыўцом патрабавання аб яго замене, прадавец павінен замяніць такі тавар на працягу месяца з дня прад'яўлення ўказанага патрабавання.
  • Тавар неналежнай якасці павінен быць заменены на новы, гэта значыць на тавар, не былы ва ўжыванні.
    (арт. 23. Закон Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2002 № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў»)

ВЯРТАННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ

Спосаб вяртання грашовых сродкаў супадае са спосабам аплаты.

  • Наяўнымі ў офісе па адрасе: г. Мінск, вул. Волаха, 10
  • Пры аплаце банкаўскай картай вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на тую ж картку з якой была праведзена аплата. Тэрмін вяртання грашовых сродкаў на картку можа дасягаць 30 дзён і залежыць ад банка эмітэнта, які выпусціў картку.
  • Пры аплаце па безнаяўным разліку вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на той жа разліковы рахунак.

Пошук па краме